Надыход новага года па старым стылі.

13 студзеня 2018 года шумна, весела і шматлюдна было ў каледжы. Больш за 250 вучняў школ Баранавіцкага, Ляхавіцкага, Ганцавіцкага і Івацэвіцкага раёнаў разам з  навучэнцамі і супрацоўнікамі  каледжа святкавалі надыход новага года па старым стылі. Першым этапам стала прафарыентацыйнная акцыя з майстар-класамі, дзе прысутныя маглі навучыцца вырабляць калядных анёлаў, рабіць прышчэпкі пладовым дрэвам, заглянулі з дапамогай узі-сканера унутр цяжарнай кошкі і іншае.  Далейшая праграма свята была насычана падзеямі. Распачалося свята  тэатралізаваным прадстаўленнем “Шчадрэц”, падрыхтаваным навучэнцамі першых курсаў пад кіраўніцтвам выкладчыцы беларускай мовы і літаратуры Жучэні С.К.. З нецярпеннем чакалі госці свята традыцыйнага пачастунку - бліноў, кашы і гарбаты.   Аўтарамі кулінарных шэдэўраў сталі 23 супрацоўнікі каледжа, навучэнец 41 П групы Дзмітрый Ялавецкі і загадчыца сталовай Жаравова Н.І.. Працавала дэгустацыйная камісія, якая выявіла пераможцаў бліннага конкурсу. Першае месца заняла выкладчыца геаграфіі Галіцкая Т.А., другое – лабарант Паўлава А.І. і трэцяе – выкладчыца заатэхнічных дысцыплін Сакун В.У..

 

(Фота прадастаўлены газетай "Ляхавіцкі веснік")

 

 

 

Працягам святочнай праграмы стала спартландыя, якую бліскуча правёў Дзед Мароз.  Перамогу на гэты раз атрымалі навучэнцы ветэрынарна-заатэхнічнага аддзялення. Працавалі розныя спартыўна-забаўляльныя станцыі: дартс, сральба з пнеўматычнай вінтоўкі, перацягванне каната, шышкабол. Вялікім попытам карысталася экатаксі, цяглавай сілай якога быў каледжскі конь “Ветрык”.

 

 

 

Свята ўдалося. Да новых сустрэч!!!

 


 

 

 

УО "Ляховичский государственный аграрно-лесотехнический колледж"
225 370 Брестская область, г. Ляховичи, ул. Ленина, 64
тел. (801633) 2-17-40, 6-01-77, факс (801633) 6-06-65
e-mail: lk@agrocollegebrest.by