logo1logo2logo3

 


 

15.12.2025

 

15 снежня спартыу́ная зала Ляхавіцкага аграрнага каледжа стала пляцоу́кай перадкаляднага кірмашу. Тут прайшла дабрачынная акцыя "Калядны кірмаш'ОК".

Кожная вучэбная група і многія супрацоу́нікі выставілі на продаж святочныя дэкарацыі, сувеніры і печыва. Тавары разляталіся, як гарачыя піражкі. А выручаныя грошы навучэнцы выкарыстаюць для набыцця сувенірау́ пастаяльцам з аддзялення кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН у Тальмінавічах і Крывошынскага сацыяльнага пансіяната «Рэпіхава».

Зусім хутка каледжскі працоу́ны дэсант высадзіцца у́ гэтых установах, добра папрацуе, дасць канцэрт і павіншуе землякоу́ са святамі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ОП "Ляховичский аграрный колледж" УО "Барановичский государственный университет"
225 370 Брестская область, г. Ляховичи, ул. Ленина, 64
тел. (801633) 2-17-40, 6-01-77, факс (801633) 6-06-65
e-mail: lk@agrocollegebrest.by